Балты
|
Індаеўрапейцы |
|---|
| Індаеўрапейскія мовы |
| Албанская · Армянская Балтыйскія · Кельцкія Германскія · Грэчаская Арыйскія · Італійскія Славянскія мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія |
| Індаеўрапейцы |
| Албанцы · Армяне Балты · Кельты · Германцы Грэкі · Індаарыйцы Іранцы · Раманцы · Славяне гістарычныя: Хеты · Кельты · Германцы · Скіфы |
| Протаіндаеўрапейцы |
| Мова · Грамадства · Рэлігія |
| Прарадзіма індаеўрапейцаў |
| Курганная гіпотэза Анаталійская гіпотэза Армянская гіпотэза Індыйская гіпотэза Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці |
| Індаеўрапеістыка |
Балты — злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляюць на балтыйскіх мовах[1].
Сфарміраваліся ў 3—2 тыс. да н.э. на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у канцы 3 тыс. да н.э. — 6 ст. складалі асноўную частку насельніцтва земляў сучаснай Беларусі[1]. Паводле аналізу тапанімікі, а таксама асаблівасцей матэрыяльнай культуры, пахавальных звычаяў і г.д. выяўленых археалагічнымі даследаваннямі, у 1-ай пал. 1 тыс. да н.э. на поўдні і ўсходзе рассяленне балтаў дасягала вярхоўяў Дняпра, Акі, займала басейны Бярэзіны і Сажа[2]. У 2-й пал. 1 тыс. да н.э. усходнія балты былі выцесненыя альбо асіміляваныя славянамі[2].
У 9—12 ст. пісьмовыя крыніцы ўзгадваюць шэраг балцкіх этнасаў (прусы, ятвягі, куршы, латгалы, земгалы, літоўцы і г.д.), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад Віслы да Заходняй Дзвіны, а таксама паўночна-заходнюю частку сучаснай Беларусі.[1]
У 13 ст. рассяленне балтаў на поўдні і ўсходзе абмяжоўвалася умоўнай лініяй Гродна—Ваўкавыск—Слонім—Навагрудак—Браслаў[2]. Балты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, у большасці былі асіміляваныя славянскімі перасяленцамі, што паўплывала на адметнасці і характэрныя рысы мясцовага славянскага насельніцтва, яго мовы і культуры[1].
Асіміляцыя часткі балтаў продкамі беларусаў працягвалася да 1-ай пал. 19 ст. Сучаснымі балтыйскімі народамі з'яўляюцца літоўцы і латышы[1].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.;
- Седов, В. В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. —М., 1970. — С. 138, 140.