Балтыйскія немцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балтыйскія немцы
Baltic German.svg
Сцяг балтыйскіх немцаў
Сучасны арэал рассялення і колькасць

Flag of Germany.svg ФРГ:
каля 42 000 (1963)
Flag of East Germany.svg ГДР:
каля 10 000 (1963)
Flag of Latvia.svg Латвія:
3023 чал. (2011)
Flag of Estonia.svg Эстонія:
1912 чал. (2010)

Мова

нямецкая

Рэлігія

лютэранства

Уваходзіць у

немцы

Балтыйскія немцы ці прыбалтыйскія немцы (ням.: Deutsch-Balten, Baltendeutsche; эст.: baltisakslased, лат.: vācbaltieši, літаральны пераклад «нямецкія балтыйцы»); таксама остзейскія немцы (ад нямецкага Ostsee — Балтыйскае мора) — этнічная нямецкая (нямецкамоўная) меншасць, якая з XII стагоддзя пражывала на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, на тэрыторыі сучасных Эстоніі, Латвіі і Літвы. Балтыйскія немцы складалі верхнія пласты грамадства — арыстакратыю (дваранства) і большую частку сярэдняга саслоўя — свабодных гарадскіх грамадзян (бюргераў) у тагачасных правінцыях Курляндыя, Ліфляндыя і Эстляндыя і аказалі значны ўплыў на культуру і мову мясцовых жыхароў — сучасных эстонцаў і латышоў.

У сучаснай Германіі, якая мае багатую гісторыю рэпатрыяцыі этнічных немцаў з гістарычных эксклаваў, тэрмін «балтыйскія немцы» мае такое ж легітымнае этнографа-гістарычнае ўжыванне, як і напрыклад, «судэцкія немцы» (ням.: Sudetendeutsche), «сілезскія немцы» (ням.: Schlesien-Deutsche), «карпацкія немцы» (ням.: Karpatendeutsche) і да т.п.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Народы Латвіі Шаблон:Расійскія немцы