Баляслаў I Мазавецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў I Мазавецкі
Bolesław I mazowiecki
князь сандамірскі
1232 — 1238
Папярэднік Конрад I Мазавецкі
Пераемнік Генрых I Барадаты
князь мазавецкі
1247 — 1248
Папярэднік Конрад I Мазавецкі
Пераемнік Земавіт I Мазавецкі

Нараджэнне каля 1208
Смерць не раней за 25 лютага 1248 ці 1248
Род Пясты[1]
Бацька Конрад I Мазавецкі[2]
Маці Агаф’я Святаслаўна[d][2]
Жонка Гертруда Сілезская[d][3] і Анастасія Белзская[d][3]
Дзеці Земавіт I Мазавецкі
Дзейнасць манарх, феадал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (12271229, 12471248), сандамірскі (12321238), серадзскі (12331234), плоцкі (12341248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты з Гертрудай (пам. каля 1234), дачкой князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.

Зноскі

  1. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.