Балід
Балі́д (грэч. βολίδος; ад βολίς - кідальная дзіда) — метэор яркасцю не менш за -4m (ярчэйшы за планету Венера), альбо мае прыкметныя вуглавыя памеры[1]. Міжнародны астранамічны саюз не вызначае афіцыйна паняцця "балід".
Асабліва яркія баліды часам называюць супербалідамі.
Траекторыі палёту балідаў звычайна гіпербалічныя. Пры заходзе ў атмасферу Зямлі баліды пакідаюць след (хвост) з пылу і іянізаваных газаў. Ад баліда могуць аддзяліцца і ўпасці на Зямлю метэарыты. Палёт можа суправаджацца гукам; магчымае парушэнне радыёсувязі.
Буйныя баліды можна назіраць днём[1]. Адным з найбуйнейшых балідаў з'яўляецца Бенеша. Яго свяцільнасць дасягала -21m зорнай велічыні (для параўнання: бляск Месяца прыкладна -13m, Сонца -26m). Для назірання за балідамі былі створаны балідныя сеткі ў ЗША, Канадзе і Еўропе.
Зноскі
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балід