Бамбарда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бамба́рда (фр.: bombarde): тып гарматы, які быў ва ўжытку ў Еўропе ў 14 — 16 ст.; адзін з першых еўрапейскіх тыпаў гармат. Ужываўся пры аблозе і абароне крэпасцяў.
Ствол жалезна-каванай, пазней — бронзава-літай канструкцыі, адносна кароткі (5 — 6 калібраў) і тоўстасценны. Калібр да 1000 мм, маса да 14 — 19 т. Маса каменнага ядра да 300—400 кг; дальнасць стральбы да 700 м.[1] Зарадная камора магла быць меншага дыяметру. Лафет звычайна брусовы, радзей колавы.
Зноскі
- ↑ Параметры паводле: Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.95.
