Бамбардзіроўка Прагі
Бамбардзіроўка Прагі — бамбардзіроўка акупаванай Германіяй сталіцы Чэхаславакіі, праведзеная Ваенна-паветранымі сіламі ЗША 14 лютага 1945 года. Як пазней сцвярджалі прадстаўнікі амерыканскіх ВПС, бамбардзіроўка адбылася па памылцы з прычыны таго, што самалёты, якія ляцелі бамбіць Дрэздэн, збіліся з курсу.
Каля 60 бамбардзіроўшчыкаў B-17 Flying Fortress скінулі 152 тоны бомбаў на густанаселеныя раёны Прагі. У выніку загінуў 701 чалавек і было паранена 1184 чалавека, усе яны з'яўляліся грамадзянскімі асобамі. Было разбурана каля ста будынкаў, некаторыя з якіх уяўлялі культурна-гістарычную каштоўнасць.
У Чэхіі і СССР існавала версія, паводле якой бамбардзіроўкі ажыцяўляліся наўмысна для знішчэння прамысловасці, якая павінна была патрапіць у зону савецкай акупацыі[1].
[правіць] Заўвагі
[правіць] Спасылкі
- The bombing of Prague: was it a mistake?(англ.)
- Looking back at the bombing of Prague(англ.)
- Запісы пілота Джона Вінсхотэна (John Veenschoten)(англ.)
- Запісы пілота Джорджа Фарсайта (George W. Forsyth's)(англ.)
- Запісы пілота Роберта Дзі (Robert Dee)(англ.)