Барабанная перапонка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Барабанная перапонка (лац.: Membrana tympani) — тонкая, непранікальная для паветра і вадкасці мембрана, якая падзяляе вонкавае і сярэдняе вуха. Служыць для перадачы гукавых ваганняў ва ўнутранае вуха, а таксама перашкаджае трапленню ў барабанную поласць іншародных целаў.
Маецца ў наземных хрыбетных (за выключэннем хвастатых і бязногіх земнаводных). У людзей размешчана ў глыбіні вонкавага слыхавога праходу. Інервуецца галінамі барабаннага нерва, які ў сваю чаргу з'яўляецца галіной языкаглоткавага.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барабанная перапонка- Дыяграма Вуха. Georgia State University
| Гэта пачатак артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |