Барбара Буш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Барбара Буш (англ.: Barbara Pierce Bush, нар. 8 чэрвеня 1925) — жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-а Губернатара Флорыды Джэба Буша.

Біяграфія [правіць]

Нарадзілася ў шпіталі Booth Memorial ў прыгарадзе Нью-Ёрка Кўінз, дзяцінства правяла ў прыгарадзе Нью-Ёрка. Яе бацька стаў вядомым выдаўцом жаночых часопісаў у 60-х, маці Барбары загінула ў 1949 годзе ў аўтамабільнай катастрофе. Па лініі бацькі з'яўляецца далёкай сваячкай 14-га прэзідэнта Франкліна Пірса.

У цяперашні час Барбара Буш пражывае разам з мужам у Х'юстане, штат Тэхас. Узначальвае дабрачынны фонд свайго імя, займаецца развіццём адукацыі. У гонар Барбары Буш названа некалькі школ: 3 пачатковыя і дзве сярэднія ў Тэхасе, і адна пачатковая школа ў Арызоне. Таксама ў яе гонар названы бальніца і медыцынскі цэнтр у штаце Мэн і бібліятэка ў Тэхасе.

У пачатку сакавіка 2009 года Барбара Буш перанесла паспяховую аперацыю на сэрцы па пратэзаванні клапана аорты.