Барбют

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барбют ранняга ўзору.

Барбют, барбута (італ.: barbotta), чэлата, тып шлему, які быў створаны ў Італіі (2-я пал. 14 ст.) на ўзор антычных карынфскіх шлемаў, і адтуль распаўсюдзіўся ў іншыя войскі Еўропы 14—15 ст., пераважна ў пяхоту. У Германіі меў назву італьянскі салад, у Францыі — французскі салад. Часам гэты тып залічваецца ў салады.

Шлем адметны разбудаваным звонам, які ўтварае суцэльныя доўгія шчокі і напатылічнік. Твар адкрыты толькі на невялікай плошчы, або ў Т-відным ці Y-відным выразе. Такі шлем мала перашкаджаў агляду і дыханню. Дадаткова барбют мог дапаўняцца барміцай або абойчыкам, часам навушамі-рондалямі або заслонай. Канструкцыйна падобны да малога бацынета, галоўнае адрозненне — моцна развітыя шчокі.