Баргузінскі хрыбет
Баргузінскі хрыбет | |
---|---|
руск. Баргузинский хребет | |
54°42′ пн. ш. 110°24′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Даўжыня | 280 км |
Вышыня | 2841 м |
Баргузінскі хрыбет(руск.: Баргузинский хребет) — горны хрыбет у Забайкаллі, у Бураціі. Працягваецца на 280 км уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа возера Байкал. Вышыня да 2841 м.
Складзены з гранітаў і крышталічных сланцаў. У рэльефе выдзяляюцца вострыя скалістыя вяршыні, стромкія схілы, раздзеленыя цяснінамі і ускладненыя карамі. Маюцца выхады тэрмальных мінеральных крыніц.
На заходнім схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсходнім схіле да вышыні 1400 м пераважае лістоўнічная тайга, вышэй — рэдкалессі з зараснікамі кедравага стланіка, якія змяняюцца горнымі тундрамі і ўчасткамі альпійскіх лугоў.
На заходнім схіле знаходзяцца Баргузінскі запаведнік, паўднёвей Забайкальскі нацыянальны парк.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).