Бармбрэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бармбрэк

Бармбрэк (ірл.: báirín breac) — салодкі дражджавы хлеб з вінаградам (белым кішмішам) і разынкамі. Звычайна падаецца я са сметанковым маслам да чаю. Цеста для бармбрэка робіцца больш салодкім, чым для простага хлеба. Вінаград і разынкі надаюць гэтаму хлебу асаблівы водар.

Бармбрэк у Ірландыі з'яўляецца адным з галоўных атрыбутаў святочнага стала на Дзень усіх Святых. Пры прыгатаванні святочнага бармбрэка, у цеста хаваюць гарох, драўнінную трэску, кавалак тканіны, манету і пярсцёнак. Падчас свята камусьці трапляўся адзін з прадметаў, кожны з якіх нясе пэўны сэнс: гарох — не чакаць хуткага вяселля, трэска — да непрыемнасцяў ў сямейным жыцці, кавалак тканіны — да беднасці, манета — да багацця, а пярсцёнак — да хуткага вяселля. У адпаведнасці з гэтай традыцыяй, цяпер прадаюцца бармбрэкі з цацачнымі пярсцёнкамі ўнутры.