Барталамеа Віварыні
| Барталамеа Віварыні | |
| Імя пры нараджэнні: |
Bartolommeo Vivarini |
|---|---|
| Дата нараджэння: |
каля 1440 |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
каля 1499 |
| Падданства: | |
Барталамеа Віварыні (італ. Bartolommeo Vivarini; вядомы таксама як Барталамеа да Мурана; паміж 1425 і 1432 - паміж 1490 і 1499) — італьянскі жывапісец і скульптар.
Нарадзіўся ў Мурана. У першай палове 1450-х гг. (магчыма, што і да сярэдзіны 1460-х) працаваў, відаць, пераважна разам са сваім старэйшым братам Антоніа (найбольш значная работа гэтага перыяду - "Слава Святога Пятра", напісаная для царквы Святога Францыска ў Падуі). Сярод наступных работ Віварыні вялікае месца займаюць выявы Маці Божай, з якіх асабліва выдатным лічыцца «Вечнадзева на троне» (1465) для сабора ў горадзе Бары. Апошняя вядомая датаваная праца Віварыні - «Святая Варвара» (1490). Большасць твораў Віварыні выкананы тэмперай, аднак ён быў і адным з першых італьянскіх мастакоў, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы (пачынаючы з 1473); пісьму алеем Віварыні вучыўся ў Антанела да Месіна.
Літаратура [правіць]
- Giorgio Sinigaglia, De' Vivarini: pittori da Murano, Bergamo: Istituto italiano d'arti grafiche, 1905
- Rodolfo Pallucchini, I Vivarini: Antonio, Bartolomeo, Alvise, Venezia: Neri Pozza Editore, 1961 (Saggi e studi di storia dell'arte; 4)
- Francesca D'Arcais, Antonio Vivarini, Milano: Fabbri, 1966 (I maestri del colore n.151)
- Federico Zeri, Antonio e Bartolomeo Vivarini: il polittico del 1451 già in San Francesco a Padova, in "Antichita viva", n.4, 1975
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барталамеа Віварыні- Артыкул у Брытаніцы (англ.)