Барысаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Барысаўскі раён
Герб
Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png
Сцяг
Flag of Barysaŭ, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Барысаў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,57 %, руская 45,49 %
Размаўляюць дома: беларуская 16,26 %, руская 80,07 %[1]
Насельніцтва (2009)
188 142 чал.[1] (1-е месца)
Шчыльнасць 62,98 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 84,79 %,
рускія — 11,12 %,
украінцы — 1,76 %,
іншыя — 2,33 %[1]
Плошча 2 987,63[2] км² (1-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка

 285,3 м
Барысаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Барысаўскі раён на Вікісховішчы

Бары́саўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924. Падзелены на 17 сельскіх саветаў. Знаходзіцца на паўночным усходзе Мінскай вобласці, цэнтр — Барысаў. На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — з Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Мінскай вобласці, на поўначы — з Віцебскай вобласцю.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Вялікая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180-220 м, максімальная — 285,3 м. Найвышэйшая кропка Барысаўскага раёна не мае асабістай назвы, знаходзіцца на мяжы з Докшыцкім раёнам, у кіламетры на поўдзень ад Дамашкаўскага возера.

Галоўныя рэкі — Бярэзіна, Пліса, Бобр, Гайна, Сха, Цна, Мужанка, Нача, Рова, Бродня. На тэрыторыі раёна знаходзіцца возера Палік. Іншыя рэкі: Рака Гурба, Рака Жартайка, Рака Мрай.

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глін.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднегадовая колькасць ападкаў складае 647 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.

Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёна. Пад балотамі знаходзіцца 13% тэрыторыі. У межах раёна размяшчаецца частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Агульная колькасць насельніцтва Барысаўскага раёна, па дадзеных на 1 студзеня 2010 года, складае 187 600 чалавек, з іх:

  • гарадскога — 147 100 чалавек;
  • сельскага — 40 500 чалавек.

Колькасць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёна, паводле звестак на 1.01.2008 г., з'яўляюцца:

За 2009 год насельніцтва раёна скарацілася амаль на 5 тыс. чалавек.

Астатнія населеныя пункты:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас руска-французскай вайны 1812 года, ў 15 км на паўночны захад ад Барысава, на рацэ Бярэзіна ля вёскі Студзёнка, войскі Расійскай імперыі разбілі армію Напалеона (Гл. Бітва на Бярэзіне). Аб гэтым сведчаць устляваныя на месцы пераправы, на правым і левым берагах Бярэзіны, помнікі рускім і французскім воінам.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні льну. Пасевы зерневых і кармавых культур, бульбы. Распаўсюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасці.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Раён перасякаюць чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Мінск — Масква М1, аўтадарогі на Бягомль, Беразіно, Плешчаніцы.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Грамадска-палітычная газета "Адзінства". Наклад - каля 12 тыс. асобнікаў, заснавальнік - Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт.
  • Грамадска-палітычны штотыднёвік "Борисовские новости".

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі