Барыс Іванавіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Дата нараджэння 28 красавіка 1913(1913-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1987(1987-12-07) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Павел Андрэевіч Апанасевіч, Анатоль Мікалаевіч Рубінаў, Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі, Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў і Сяргей Кілін
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Барыс Іванавіч Сцяпанаў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург — 7 снежня 1987) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1986). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[1]. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС.

Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]