Барыс Абрамавіч Гельфанд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Барыс Абрамавіч Гельфанд (нар. 24 чэрвеня 1968, Мінск) — савецкі, беларускі і ізраільскі шахматыст, гросмайстар (1989). Віцэ-чэмпіён свету па шахматах (у маі 2012 года прайграў матч на першынство свету індыйскаму шахматысту Вішванатану Ананду). Родам з Беларусі, у 1998 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль.
Біяграфія [правіць]
З шахматамі пазнаёміўся ў шасцігадовым узросце. У 1970-х займаўся ў Т. Петрасяна.
Пераможца кубка свету 2009 года, які праходзіў у Ханты-Мансійску.
Удзельнічаў у 9-і алімпіядах - XXIX-я (1990) ў Нові-Сад за зборную СССР, XXXI-я (1994) у Маскве, XXXII-я (1996) ў Ерэване за зборную Беларусі, XXXIV-XXXIX (2000-2010) за зборную Ізраіля.
З 1998 года жыве ў Ізраілі (Рышон-ле-Цыён). Жанаты на Маі, мае дачку - Авіталь, у 2011 годзе нарадзіўся сын - Аўнер.
