Барыс Алегавіч Панкратаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Барыс Панкратаў
Поўнае імя Барыс Алегавіч Панкратаў
Нарадзіўся 30 снежня 1982(1982-12-30)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 13 (-24)
2001—2004 Беларусь Спартак-ВАР (Шклоў) 92 (-93)
2005—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (-18)
2008—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (-14)
2009   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 9 (-11)
2010—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (-37)
2012 Беларусь Нёман (Гродна) 1 (-4)
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 31 (-37)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (-47)
2017—2020 Беларусь Слуцк 79 (-114)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (-17)
2022—2023 Беларусь Слуцк 6 (-11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2023.

Барыс Панкратаў (нар. 30 снежня 1982, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, мінскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасля вылету магіляўчан з Вышэйшай лігі ў студзені 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[3] і стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе. У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Каценкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 года стаў капітанам каманды[4]. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой некаторы час не гуляў. Пасля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Журавым.

Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Панкратаў разарваў з ім кантракт[5]. У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[6] і ў выніку пачаў сезон 2015 у бабруйскім клубе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчан, дапамог ім заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У маі-чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» серыю з 537 хвілін, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.

У першай палове сезона 2016 Панкратаў быў другім брамнікам пасля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка случан, але пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове, але часам стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. У 2020 годзе быў асноўным брамнікам, прапусціў толькі канец сезона.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе чаргаваўся ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Іслач» па заканчэнні кантракта, вярнуўся ў «Слуцк»[13]. У 2022 годзе не гуляў з-за траўмы, сезон 2023 пачаў рэзервовым брамнікам, у другой палове сезона стаў часам выхадзіць на поле. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д3 Дняпро-2 Беларусь 13 −24
2001 Д3 Спартак-ВАР-Дняпро Беларусь 24 −24
2002 Д3 Спартак-ВАР-Дняпро Беларусь 18 −13
2003 Д3 Спартак-ВАР Беларусь 28 −35
2004 Д3 Спартак-ВАР Беларусь 22 −21
2005 Д1 БАТЭ Беларусь 5 −3
2006 Д1 БАТЭ Беларусь 7 −8
2007 Д1 БАТЭ Беларусь 8 −7
2008 Д1 Дынама Беларусь 14 −14
2009 (1) Д1 Граніт Беларусь 9 −11
2010 дубль Дняпро Беларусь 25 −11
2011 Д1 Дняпро Беларусь 26 −37
2012 Д1 Нёман Беларусь 1 −4
2013 Д1 Дняпро Беларусь 10 −9
2014 Д1 Дняпро Беларусь 21 −28
2015 Д1 Белшына Беларусь 26 −16
2016 Д1 Белшына Беларусь 20 −31
2017 Д1 Слуцк Беларусь 16 −17
2018 Д1 Слуцк Беларусь 25 −30
2019 Д1 Слуцк Беларусь 18 −28
2020 Д1 Слуцк Беларусь 20 −39
2021 Д1 Іслач Беларусь 12 −17
2022 Д1 Слуцк Беларусь 0 0
2023 Д1 Слуцк Беларусь 6 −11

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Boris Pankratov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/120
  3. Футбол. Борис Панкратов и Александр Былина перешли в могилевский "Днепр" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
  4. Панкратов будет капитаном «Днепра» в новом сезоне (руск.). by.tribuna.com.
  5. 1-я лига. Есть кто смелый? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2015.
  6. Футбол. Борис Панкратов и Олег Карамушка находятся на просмотре в "Белшине" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022.
  7. Борис Панкратов подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 1 лютага 2024.
  8. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 1 лютага 2024.
  9. Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 1 лютага 2024.
  10. "Слуцк" продлил контракты с двумя вратарями (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 1 лютага 2024.
  11. Борис Панкратов покинул "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 1 лютага 2024.
  12. Борис Панкратов подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 1 лютага 2024.
  13. Борис Панкратов вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 1 лютага 2024.
  14. "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 1 лютага 2024.
  15. 41-летний вратарь "Слуцка" Борис Панкратов завершил игровую карьеру (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 1 лютага 2024.