Барыс Васільевіч Бокуць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Васільевіч Бокуць
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1926(1926-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1993(1993-03-15) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, палітык
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ф. І. Фёдараў
Вядомыя вучні М. С. Казак
А. М. Сердзюкоў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За адвагу»
Дзяржаўная прэмія СССР

Барыс Васільевіч Бокуць (27 кастрычніка 1926, в. Сакольшчына, Мінская вобласць — 15 сакавіка 1993) — савецкі і беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бокуць нарадзіўся ў вёсцы Сакольшчына (Уздзенскі раён Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў членам Уздзенскай падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 далучыўся да дзеючай арміі, удзельнічаў у баях у складзе частак 2-га Беларускага фронта, быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1952. Затым быў аспірантам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1955 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук[2]. C 1955 года Бокуць працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1972 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені доктара фізіка-матэматычных навук[3] У 1973 ён быў запрошаны на пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта, якую займаў да 1988. Вярнуўшыся ў Мінск, да 1991 працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі крышталяоптыкі Інстытута фізікі АН Беларусі. У 199193 Бокуць з’яўляўся саветнікам пры дырэкцыі інстытута. У 197580 ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы Бокуця прысвечаны пытанням электрадынамікі і крышталяоптыкі. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання, а таксама спосабы вызначэння параметраў аптычнай актыўнасці крышталёў па характарыстыках палярызацыі святла, якое прайшло праз іх або была адлюстравана. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню нелінейных уласцівасцей крышталёў. У прыватнасці, Бокуць вывучыў працэсы генерацыі гармонік (падвоеных, сумарных, рознасных частот) і вызначыў асаблівасці гэтага эфекту ў залежнасці ад аптычных уласцівасцей нелінейнага крышталя і параметраў падаючага выпраменьвання. Ім былі высветлены асноўныя характарыстыкі эфекту нелінейнай аптычнай актыўнасці і з’явы пандэраматорнага дзеянні магутнага святла на нелінейныя крышталі. У 1984 гэта дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Б. В. Бокуць — аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Б. В. Бокуть, Н. С. Казак, А. Н. Сердюков. Нелинейная оптическая активность. — Минск: Ин-т физики Акад.наук БССР, 1971. — 45 с. 50 экз.
  • Б. В. Бокуть, А. Н. Сердюков. Основы теоретической кристаллооптики. — Гомель: Изд-во Гомельского ун-та, 1977.
  • А. Ф. Константинова, Б. Н. Гречушников, Б. В. Бокуть, Е. Г. Валяшко. Оптические свойства кристаллов. — Минск: Наука и техника, 1995

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2011 годзе ў Гомельскім універсітэце праведзена III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы ўзаемадзеяння выпраменьвання з рэчывам», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Б. В. Бокуця.

Зноскі

  1. Бокуть Борис Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. Статистическая теория структуры поверхностного слоя жидкости: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / Бокуть Б. В. — Минск, 1955. — 9 с.
  3. Электромагнитные волны в оптически активных и нелинейных кристаллах. Автореф.дис.на соиск.учен.степ.д-ра физ.-мат.наук: (01.044) / Акад.наук БССР, Учен.совет по физике отд-ния физ.-мат.наук. — Минск, 1972. — 18 с. 200 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд. — М.: Наука, 1983. — С. 38. (руск.)
  • Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отечественной войны. — Минск: Навука і тэхніка, 1995.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]