Барыс Мікалаевіч Ельцын

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Барыс Ельцын)
Перайсці да: рух, знайсці
Б.М. Ельцын (31.12.1999)

Барыс Мікалаевіч Е́льцын (1.2.1931, сяло Бутка — 23 красавіка 2007, Масква) — савецкі і расійскі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Расіі.

Змест

Партыйная кар’ера [правіць]

У 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага палітэхнічнага інстытуту імя С. М. Кірава. Працаваў на партыйных пасадах. У 1976-1985 гадах – першы сакратар Свярдлоўскага абкаму партыі. У 1985 з пачаткам перабудовы пераведзены ў Маскву. Заняў пасаду сакратара ЦК КПСС. У тым жа годзе прызначаны першым сакратаром Маскоўскага гаркаму КПСС.

У 1987 годзе з-за канфліктаў у вышэйшым кіраўніцтве выступіў з крытыкай павольных тэмпаў перабудовы. Папрасіў вызваліць яго ад пасады, што і адбылося. У 1988 годзе заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржбуда – міністра СССР.

З пачаткам палітычнай рэформы актыўна ўключыўся ў перадвыбарную барацьбу. У 1989 годзе абраны народным дэпутам СССР, у 1990 годзе – народным дэпутатам РСФСР. Паступова стаў лідарам апазіцыі, якая выступала за паглыбленне курсу перабудовы.

У 1990 годзе абраны старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР, 12.6 1991 года – прэзідэнтам РСФСР.

Прэзідэнт Расіі [правіць]

У жніўні 1991 года ўзначаліў рух супраць ГКЧП. У снежні 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне СССР.

Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзідэнт Расіі, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, перагляду курсу на будаўніцтва сацыялізма, аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываннем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачні ў 1994 годзе.

22 верасня 1993 года Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленні Канстытуцыйнага Суду, абвясціў аб спыненні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэннем ім Канстытуцыі. 23 верасня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расіі, З’езд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленні прэзідэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэнне не было выканана.

У 1996 годзе перавыбраны на пасаду прэзідэнта Расіі. 31 снежня 1999 года дабраахватна сышоў у адстаўку.

Сям’я [правіць]

Быў жанаты, меў дзвюх дочак, пяць унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у хрышчэнні — Анастасія). Дачкі — Алена Акулава і Таццяна Дз’ячэнка.

Грамадская думка пра Ельцына [правіць]

Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57 % жыхароў Расіі, станоўча — 25 % (у 2000 годзе, адразу пасля адстаўкі, гэтыя дадзеныя выглядалі так — 67 % супраць 18 %).

Па дадзеных «Левада-Центра», негатыўна ацэньвалі вынікі яго кіравання 67 % у 2000 годзе і 70 % — у 2006, станоўча 15 % і 13 % адпаведна.

Кнігі Б. М. Ельцына [правіць]

Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):

  • «Исповедь на заданную тему»[1] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
  • «Записки Президента»[2] ([1994]) — кніга, напісаная дзейсным прэзідэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—1993, як выбары прэзідэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформ, канстытуцыйны крызіс 1992—1993, падзеі 21 верасня — 4 кастрычніка 1993 года (роспуск Вярхоўнага Савета).
  • «Президентский марафон»[3] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзідэнцкіх выбарах і другім прэзідэнцкім тэрміне.

Гл. таксама [правіць]

Крыніцы [правіць]

Зноскі