Барыс Львовіч Хігрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Львовіч Хігрын
Дата нараджэння 1 (14) жніўня 1909(1909-08-14)
Месца нараджэння Орша, Расійская імперыя
Дата смерці 5 ліпеня 1941(1941-07-05) (31 год)
Месца смерці Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў Артылерыя
Гады службы 1931 - 1941
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Барыс Львовіч Хігрын (1 (14) жніўня 1909, Орша, Расійская імперыя, цяпер Віцебская вобласць Беларусі — 5 ліпеня 1941, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1941)[1].

Скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча (1933), у Чырвонай Арміі з 1931 года. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі. У Вялікую Айчыннную вайну з 1941 года на Заходнім фронце. Артылерыйскі дывізіён на чале з капітанам Хігрыным вызначыўся 5 ліпеня 1941 года каля г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці ў баі з танкавай групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Хігрын падбіў 4 танкі гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі Хігрына пастаўлена гармата з мемарыяльнай дошкай.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 26 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 13 сентября (№ 39 (154)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]