Барыс Львовіч Шапашнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Львовіч Шапашнік
Дата нараджэння 17 (30) снежня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1985(1985-09-12) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці аўтамабільны канструктар
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Барыс Львовіч Шапашнік (17 снежня 1902, Пінск — 12 верасня 1985, Мінск) — савецкі канструктар аўтамабіляў, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай і Ленінскай прэмій, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, доктар тэхн. навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Шапашнік нарадзіўся на зыходзе 1902 года ў Пінску ў сям’і рамесніка-кушняра. І хоць шматдзетная сям’я (яшчэ да Першай сусветнай вайны ў Шапашнікаў нарадзіліся 3 дочкі і 2 сына) жыла небагата, па традыцыі, бацькі не шкадавалі сродкаў, каб вывучыць хлопчыкаў. Будучы галоўны канструктар наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшую 4-класнае вучылішча ў Пінску. У 1920 годзе, «маючы вялікае імкненне працягнуць сваю адукацыю», з’ехаў у Маскву. Рабфак, затым МВТУ — у 1929 годзе Барыс Львовіч, яшчэ студэнтам, прыйшоў на Маскоўскі аўтазавод слесарам-планавальнікам, стаў ударнікам працы.

Скончыў у 1930 Маскоўскае Вышэйшая Тэхнічнае Вучылішча імя Н. Э. Баумана (МВТУ).

Больш за 10 гадоў, да 1941, прапрацаваў на заводзе «АМО» (з 1931 — «ЗІС») інжынерам-канструктарам, начальнікам канструктарскага аддзела, галоўным канструктарам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў (з 1941) канструктарскае бюро Ўльянаўскага завода («УАЗ»).

Кар’ера на МАЗ[правіць | правіць зыходнік]

З 1949 Шапашнік працаваў на Мінскім аўтазаводзе («МАЗ») начальнікам канструктарскага бюро кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці, прымаў удзел ў распрацоўцы двухвосевага МАЗ-525 (грузападымальнасць 25 т) і трохвосевага МАЗ-530 (грузападымальнасць 40 т).

З 1954 Б. Л. Шапашнік — галоўны канструктар СКБ «МАЗ». Пад яго кіраўніцтвам была створаная гама колавых артылерыйскіх цягачоў з колавай формулай 8х8, а затым серыя шасі для самаходных пускавых установак вялікай магутнасці.

У 1968 Б. Л. Шапашніку і групе яго паплечнікаў за стварэнне гэтага сямейства аўтамабіляў-цягачоў была прысуджана Дзяржаўная прэмія.

У 1973 за заслугі ў стварэнні аўтамабіляў высокай праходнасці і грузападымальнасці Б. Л. Шапашнік прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

У 1985 Барыс Львовіч сышоў з жыцця.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2016 года на тэрыторыі МЗКЦ быў усталяваны бюст[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]