Барыс Міхайлавіч Разенман
Барыс Міхайлавіч Разенман | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1998 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Барыс Міхайлавіч Разенма́н[1] (5 лютага 1928, Мінск — 1998) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1976).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску (1945), Мінскі медыцынскі інстытут з адзнакай (1950). Працаваў клінічным ардынатарам кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1950—1954). У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да характарыстыкі электракардыяграфічных зрухаў у дынаміцы пры шкарлятыне».
У 1954—1955 гг. працаваў у Акцюбінску па пуцёўцы Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1956 па 1963 год асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1963—1964 гг. дацэнт той жа кафедры. На працягу 1964—1965 гг. быў старэйшым навуковым супрацоўнікам у сувязі з дысертацыйнай працай. З 1965 г. зноў працаваў асістэнтам, з 1966 г. — дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БелДІУУ. У 1970 г. абаронена доктарская дысертацыя «Біяхімія і фармакалогія дыфтэрыйнай інтаксікацыі». У 1976 годзе прысвоена званне прафесара па кафедры інфекцыйных хвароб. Звольнены ў 1992 гадзе ў сувязі са скарачэннем штата.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў — пытанні патагенезу і тэрапіі пашкоджанняў сардэчна-сасудзістай сістэмы пры вострых інфекцыях, біяхімічныя і фармакалагічныя механізмы разладаў пры дыфтэрыі, менінгіце, вострых дыярэйных інфекцыях.
Аўтар 85 навуковых публікацый.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Разенман Барыс Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Розенман Борис Михайлович (руск.) // Сайт БелМАПА
[[]]