Барыс Рыгоравіч Галёркін
| Барыс Рыгоравіч Галёркін | ||||
| Дата нараджэння: |
20 лютага (4 сакавіка) 1871 |
|||
|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | ||||
| Дата смерці: | ||||
| Месца смерці: | ||||
| Краіна: | ||||
| Навуковая сфера: | ||||
| Альма-матэр: | ||||
| Вядомы як: | ||||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||
Барыс Рыгоравіч Галёркін (20 лютага (4 сакавіка) 1871, Полацк — 12 ліпеня 1945, Ленінград) — расійскі і савецкі інжынер, вучоны ў галіне тэорыі пругкасці і матэматык, акадэмік АН СССР (з 1935, член-карэспандэнт з 1928), інжынер-генерал-лейтэнант (1942), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1934).
У 1899 годзе скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут.
За ўдзел у рэвалюцыйным руху быў асуджаны ў 1906 годзе на 1,5 г. зняволення.
З 1909 года пачаў працаваць выкладчыкам. У 1939 годзе пагадзіўся ўзначаліць кафедру будаўнічай механікі Ваеннага інжынерна-тэхнічнага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнічаў у абароне Ленінграда.
Кансультаваў праектаванне і будаўніцтва буйных гідраэлектрастанцый (Волхаўская ГЭС, Днепрагэс і інш.) і цеплаэлектрастанцый ў СССР.
Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені 1942 года. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 2: Усвея — Яшын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 6. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі [правіць]
- Профіль Барыса Рыгоравіча Галёркіна на афіцыйным сайце РАН
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-матэматыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |