Барыс Рыгоравіч Колкер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Барыс Рыгоравіч Колкер
Boris KOLKER.jpg
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1939
Месца нараджэння: Ціраспаль, Малдаўская ССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР, Сцяг ЗША ЗША

Барыс Рыгоравіч Колкер (15 ліпеня 1939, Ціраспаль Малдаўскай ССР) — савецкі эсперантолаг, выкладчык моў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эсперанта розных узроўняў.

З 1993 пражывае ў Кліўлендзе, штат Агаё, ЗША.

У 1962 году скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова, літаратура і французская мова». У 1985 годзе абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысертацыю па агульным мовазнаўстве на тэму эсперанта (гл. ніжэй).

Далучыўся да эсперанта ў 1957. Аўтар трох падручнікаў эсперанта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы і рэцэнзій. Член Акадэміі эсперанта. Ганаровы член Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Адзін з рэдактараў часопіса на эсперанта «Монато». На працягу двух дзесяцігоддзяў вёў у Расіі масавыя завочныя курсы эсперанта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце павышаныя курсы (Internacia Perfektiga Koresponda Kurso, IPKK).

У розныя часы Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эсперантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клуба эсперанта, Асацыяцыі Савецкіх Эсперантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расійскага саюза эсперантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаннях навучання эсперанта ў СССР і Расіі, членам камітэта Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), членам камітэта і галоўным упаўнаважаным у СССР (cefdelegito) Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), членам Асацыяцыі пісьменнікаў на мове эсперанта (Esperantlingva Verkista Asocio, EVA). Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў (пачынаючы з 48-го кангрэса ў 1963 у Сафіі), каардынаваў тэму 85-го Кангрэса ў Тэль-Авіве ў 2000.

Змест

Асноўныя работы[правіць]

Кандыдацкая дысертацыя[правіць]

Уклад рускай мовы ў фармаванне і развіццё эсперанта. Масква: Акадэмія Навук СССР, Інстытут мовазнаўства, 1985. — 23 с. Аўтарэферат дысертацыі

Падручнікі эсперанта[правіць]

Слоўнік[правіць]

Эсперанта-рускі слоўнік: прыбл. 3000 слоў. — Масква: Импэто, 1993. — 53 с. ISBN 5-7161-0002-3.

Артыкулы[правіць]

Спасылкі[правіць]

Пра Барыса Колкера[правіць]

Інтэрв'ю[правіць]

Выкарыстанне падручніка ў дыстанцыйнай адукацыі[правіць]