Барыс Сафронавіч Каверда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Барыс Сафронавіч Каверда
Koverda.jpg
Дата нараджэння: 21 жніўня 1907
Месца нараджэння: Вільня, Расійская імперыя
Дата смерці: 18 лютага 1987(1987-02-18) (79 гадоў)
Месца смерці: Вашынгтон, ЗША

Барыс Каверда (12 жніўня 1907, Віленская губ. арышчаны ў Індурскай царкве — 18 лютага 1987, Вашынгтон, ЗША) — дзеяч рускай Белай эміграцыі беларускага паходжання. У 1927 годзе здзейсніў забойства паўпрэда СССР у Польшчы Войкава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вільні ў сялянскай сям'і Сапрона і Ганны Кавердаў. Бацька, Сапрон Каверда, ўваходзіў у расійскую партыю эсэраў, удзельнічаў у нелегальнай працы.

Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў на германскім фронце. Пасля рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі камандзірам. Потым перайшоў савецка-польскую мяжу і пасяліўся асобна ад жонкі і дзяцей на Падляшшы. Ганна Каверда разам з трыма дзецьмі ў 1915 эвакуіравалася спачатку ў Тамбоў, а потым у пасёлак Зубчанінава пад Самарай. У гэты горад на заняткі ў рэальнае вучылішча за сямнаццаць вёрст ездзіў цягніком Барыс Каверда.

У 1921 Ганна Каверда з дзецьмі вярнулася ў Вільню, там яна ўзначаліла беларускі прытулак для дзяцей-сіротаў. Барыс Каверда, як і яго дзве сястры, спачатку навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі, але паводле яго сведчанняў адчуваў сябе там блага, бо на яго меркаванне тамашнія вучні былі камуністамі. З беларускай гімназіі Барысу Каверду давялося перайсці ў гімназію Віленскага рускага таварыства, але беднасць не дазваляла плаціць за навучанне, ён прапускаў заняткі, за што і быў выключаны.

Бацька не дапамагаў сям'і. Барыс Каверда пачаў працаваць экспэдытарам беларускай газеты «Наша думка», пазней яе ён палічыў камуністычнай і перайшоў у рэдакцыю газеты антыкамуністычнай арыентацыі «Грамадскі голас», дзе ён, добра ведаючы беларускую мову, працаваў карэктарам і экспедытарам. У студзені-лютым 1926 выдавец, лекар Арсень Паўлюкевіч, перайменаваў сваё выданне ў «Беларускае слова».

Замах на Войкава[правіць | правіць зыходнік]

Разам з рэдактарам газеты «Беларускае слова» Арсенем Паўлюкевічам і казачым есаўлам Міхаілам Якаўлевым падрыхтаваў замах на паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Польшчы Пятра Войкава, якое павінна было стаць актам адплаты за ўдзел П. Войкава ў расстрэле царскай сям'і і наогул за чырвоны тэрор. 7 чэрвеня 1927 года Каверда стрэліў у Войкава, у выніку замаху паўпрад сканаў. Каверда быў асуджаны польскім судом на катаржныя работы пажыццёва, якія затым былі замененыя на 15-гадовыя. Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе, пасля таго як адбыў 10 гадоў пакарання.

Пасля вызвалення[правіць | правіць зыходнік]

Па выхадзе на волю адправіўся ў Югаславію, дзе ў 1938 здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці пры рускім кадэцкім корпусе ў Белай Царкве.

Пачатак вайны заспеў Каверду ў Польшчы, адкуль ён ізноў вярнуўся ў Югаславію, дзе яго заняткі таксама былі перапыненыя нямецкай акупацыяй ўвесну 1940 года; з Югаславіі ён вярнуўся да сям'і ў Варшаву і знаходзіўся там да лета 1944 года, адкуль з'ехаў ў Германію.

Пасля вайны на працягу сямі гадоў, ужо з жонкай і дачкой, знаходзіўся ў Швейцарыі, Францыі і ФРГ, адкуль у 1952 сям'я перабралася ў ЗША, дзе да 1963 года працаваў у газеце «Расія» (Нью-Ёрк), затым у друкарні «Новага рускага слова».

Памёр 18 лютага 1987 ў Вашынгтоне, пахаваны ў рускім манастыры Новае Дзівеева.

Паплечнікі Каверды А. Паўлюкевіч і М. Якаўлеў загінулі як удзельнікі руху Супраціву (Якаўлеў — у Асвенцыме, Паўлюкевіч — расстраляны немцамі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]