Барыс Усяславіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Барыс Усяславіч
князь полацкі
1101 — 1128
Папярэднік: Усяслаў Брачыславіч
Пераемнік: Давыд Усяславіч
 
Нараджэнне: да 1054
Смерць: 1128({{padleft:1128|4|0}})
Полацк
Дынастыя: Ізяславічы Полацкія
Бацька: Усяслаў Брачыславіч
Дзеці: Рагвалод, Звеніслава

Барыс Усяславіч (кан. 1040-х — пач. 1128[1]) — князь полацкі (1101 — пач. 1128).

Верагодна, старэйшы сын[2] Усяслава Брачыславіча, магчыма, разам з бацькам сядзеў у кіеўскім порубу (1068), а пасля яго смерці заняў полацкі сталец.

Упершыню ўзгадваецца пад 1102 годам В. М. Тацішчавым, калі хадзіў супраць яцвягаў і вяртаючыся заснаваў Барысаў[1]. Верагодна, браў удзел у няўдалым паходзе супраць земгалаў (1106). У княжанне Барыса ў Полацку пачалася дзейнасць Еўфрасінні, ён успамінаецца ў яе Жыціі ў сувязі з перыядам 1120—1128 гадоў.

На думку археолага Л. В. Аляксеева, Барыс Усяславіч меў свецкае імя Рагвалод, спачатку княжыў у Друцку і пры ім былі рэзка абмежаваны правы князя ў Полацку, узмацнілася гарадское самакіраванне[1].

Верагодна, пры Барысе пабудавана княжацкая сядзіба ў Бельчыцах з Барыса-Глебскім манастыром. З яго дзейнасцю звязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі — «Барысавы камяні»[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Борис Всеславич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, − 260 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, − 260 с.