Баснійская марка
| Канвертоўная марка Konvertibilna marka |
|
|---|---|
| Код ISO 4217 | BAM |
| Краіна | Боснія і Герцагавіна |
| Складаецца з | 100 feninga (фенінга) |
| Абрэвіятура | KM |
| Абменны курс | |
| 1 €1 | = 1,95583 BAM |
Канвертоўная марка (харв.: Konvertibilna marka, сербск.: Конвертибилна марка) (код ISO 4217 — «BAM») — нацыянальная валюта Босніі і Герцагавіны. 1 канвертоўная марка роўная 100 фенінгам (харв.: feninga, сербск.: фенинга).
Усе назвы адбываюцца ад нямецкіх марак і пфеніга адпаведна, да якіх валюта была першапачаткова прывязаная ў суадносінах 1:1. З заменай нямецкай маркі на еўра канвертоўная марка прывязваецца да еўра ў суадносінах 1,95583 маркі да 1 еўра.
Уведзеная ў адпаведнасці з Дзейтонскай дамовай, якая паклала канец грамадзянскай вайне.
У двух частках краіны (Баснійская Федэрацыя і Рэспубліка Сербска выкарыстоўваюцца розныя банкноты (выключэннем з'яўляецца банкнота ў 200 марак), зробленыя ў адным стылі, але з розным дызайнам.
Банкноты [правіць]
У звароце знаходзяцца банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 марак.
Манеты [правіць]
У звароце знаходзяцца манеты вартасцю 5, 10, 20, 50 фенінг, 1, 2 і 5 марак.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баснійская марка
