Баспор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баспо́ррабаўладальніцкая дзяржава ў Паўночным Прычарнамор'і. Сталіца: г. Пантыкапей (суч. Керч). Існавала з 480 да н.э. да 370-х гг. нашай эры.

Дзяржава была створана ў выніку аб'яднання (480 да н.э.) грэчаскіх гарадоў-калоній (полісаў): Пантыкапея, Мірмекія, Німфея, Фанагорыі, Гаргіпіі, Кепаў і інш. Найбольшага росквіту дасягнула ў 4 ст. да н.э., калі ў яе склад уваходзілі Усходні Крым, Ніжняе Прыкубанне, Усходняе Прыазоўе. Вёўся гандаль з Грэцыяй і Малой Азіяй, таксама са скіфамі і сарматамі. Да 438 да н.э. царавала дынастыя Археанактыдаў, на працягу наступных зв. 300 гадоў — дынастыя Спартакідаў. У 2-й пал. 2 ст. да н.э. у дзяржаве абвастрыўся сацыяльны канфлікт, і пад пагрозай захопу краіны скіфамі апошні са Спартакідаў, Перысад V, перадаў уладу пантыйскаму цару Мітрыдату VI Еўпатару (107 да н.э.). Пасля смерці Мітрыдата VI (63 да н.э.) Баспор палітычна залежаў ад Рыма, але ў склад Рымскай дзяржавы не ўваходзіў. Новы росквіт быў перажыты ў 1—2 ст. У гэтыя перыяд у дзяржаву былі ўключаныя землі крымскіх скіфаў і таўраў, а культура набывала ўсё больш акрэслены скіфа-сармацкі характар. У сярэдзіне 3 ст. на Баспор нападалі готы, бораны і інш. Дзяржава заняпала, і перастала існаваць пад націскам гунаў, у 370-я гг.


Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1970. — 640 с.: іл., карты.