Батанічны сад БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сукуленты ў аранжарэі
Хол новага будынка біялягічнага факультэта
Помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава» — дэндрарый Батанічнага сада БДУ

Батанічны сад БДУ — навуковая батанічная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад БДУ арганізаваны пры кафедры сістэматыкі раслін біялагічнага факультэта ў 1930 г. Яго заснавальнікам быў прафесар С. М. Мельнік. З часу заснавання і да 1956 г. батанічны сад плошчай 2 га размяшчаўся на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. У калекцыі расце 37 відаў драўняных, 19 відаў хмызняковых раслін і шматлікія травяністыя расліны.

У 1956 г. батанічны сад быў перанесены ў Чырвонае ўрочышча (паўднёва-ўсходнее наваколле Мінска). Батанічны сад быў спланаваны па геаграфічным прынцыпе. У ім былі створаны ўчасткі сістэматыкі раслін, карысных раслін і дэндрарый. Калекцыя налічвала больш за 800 відаў. У 1965 г. батанічны сад быў перанесены ў Шчомысліцу на тэрыторыю вучэбна-даследчай гаспадаркі БДУ.

З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта БДУ па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнікаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод. Калекцыя налічвае больш за 900 відаў, разнавіднасцей і формаў. У калекцыі трапічных і субтрапічных раслін знаходзіцца каля 400 відаў і гатункаў, якія адносяцца да 190 родаў з 69 сямействаў. Асноўны відавы склад трапічных і субтрапічных раслін размешчаны ў аранжарэі, а таксама ў зімовым садзе і па паверхах корпуса біялагічнага факультэта.

Дэндрарый[правіць | правіць зыходнік]

Дэндрарый батанічнага саду БДУ быў закладзены ў 1928 г. на базе апорнага пункта Усесаюзнага Інстытута раслінаводства «Шчомысліца» па ініцыятыве акадэміка М. І. Вавілава. У цяперашні час у яго складзе каля 250 відаў і формаў з 96 родаў і 38 сямействаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібікаў Ю. А., Гірыловіч І. С. Дрэвавыя экзоты батанічнага саду Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. — 1978. — № 2. — С. 10-13.
  • Шуканов А. С., Гирилович И. С. Мучнисторосяные грибы деревьев и кустарников ботанического сада БГУ имени В. И. Ленина и его окрестностей // Вестн. Белорус. ун-та. Сер. 2: Хим. Биол. Геогр. — 1986. — № 1. — С. 26-30.
  • Гирилович И. С., Лемеза Н. А. Мучнисторосяные грибы травянистых растений ботанического сада Белгосуниверситета // Вестн. Белорус. ун-та. Сер. 2: Хим. Биол. Геогр. — 1997. — № 3. — С. 33-36.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Поликсенова В. Д., Капура С. Г., Соколова И. А., Черник В. В. Коллекции растений ботанического сада БГУ и их роль в фундаментальном и специальном биологическом образовании // Современные направления деятельности ботанических садов и держателей коллек-ций по сохранению биоразнообразия растительного мира. Материалы Межд. науч. конф., посвященной 100-летию со дня рождения академика Н. В. Смольского. Минск, 27-29 сентября 2005 года. Минск: ООО «Эдит ВВ», 2005. — С.54-58.
  • Кудряшова О. А., Молчан Е. А., Поликсенова В. Д., Волотович А. А. Насекомоядные растения как декоративная комнатная культура // Біялогія. Праблемы выкладання. 2008. № 2.
  • Гирилович, И. С. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: пособие для студентов биол. и геогр. фак. / И. С. Гирилович, М. А. Джус. — Минск: БГУ, 2009. — 103 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]