Батат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Батат
Ipomoea batatasL ja01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Паслёнакветныя

Сямейства:

Бярозкавыя

Род:

Іпамея

Від:

Батат

Навуковая назва

Ipomoea batatas (L.) Lam.

ITIS   30764
NCBI   4120

Батат (Ipomoea batatas), салодкая бульба — від кветкавых раслін з роду іпамея сямейства бярозкавых.

Радзіма — Мексіка, Цэнтральная Амерыка. У Еўропу завезены Х. Калумбам, у Афрыку — партугальцамі, Паўночную Амерыку — іспанцамі. Галоўны раён вырошчвання — Кітай, таксама разводзяць у тропіках і субтропіках Індыі, Інданезіі, Японіі, Іспаніі, ЗША і інш. як адну з караняплодных харчовых культур.

Шматгадовая (у культуры часта аднагадовая) травяністая расліна з клубнепадобным коранем і сцелістым сцяблом даўжынёй 1—5 м. Лісце цэльнае або пальчаталопасцевае. Кветкі буйныя, ружовыя ці белыя, лейкападобныя. Плод — 4-насенная каробачка.

Харчовая і кармавая расліна. «Клубні» батата маюць 24—28% крухмалу і цукру (адсюль другая назва — «салодкая бульба»). Маса «клубняў» 0,2—10 кг; іх спажываюць свежымі і сушанымі, перапрацоўваюць на кансервы, муку, крупы, крухмал, цукар, патаку, спірт. «Клубні» і бацвінне скормліваюць жывёле. Размнажаюць батат парасткамі прарослых «клубняў» і адрэзкамі сцяблоў.

[правіць] Літаратура

  • Батат // БелЭн у 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах