Бацылы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бацылы | ||||||||||
Сенная палачка, афарбоўка па метаду Грама |
||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
||||||||||
Бацы́лы — палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Bacillus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры.
Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арганічнага рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхнічнай мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіялагічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Некаторыя бацылы з'яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.).
Літаратура [правіць]
- Бацылы // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.