Бацькаўшчына, Мінск
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Бацькаўшчына» — культурна-асветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 ў Мінску па ініцыятыве Я. Бялевіча, Я. Варонкі (старшыня), К. Езавітава (віцэ-старшыня), П. Крачэўскага, К. Цвіркі-Гадыцкага, Я. Лёсіка і інш.
Першапачаткова мела назву «Прасвета». Разам з Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча наладжвала спектаклі і вечарыны, мастацкія выстаўкі. 3 дазволу Народнага сакратарыята БНР узяла пад часовае кіраўніцтва мінскую губернскую друкарню, выдала «Карту БНР», але з-за фінансавага крызісу не прадоўжыла выдавецкую дзейнасць. Спыніла працу ў снежні 1918.
Гл. таксама Бацькаўшчына, Гродна
[правіць] Літаратура
- Ляхоўскі У. «Бацькаўшчына» // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. — Мн., 2003.