Баэмунд IV, князь Антыяхіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баэмунд IV (фр.: Bohemond de Poitiers; каля 1172 — сакавік 1233) — князь Антыяхіі (1201—1205, 1208—1216, 1219 — сакавік 1233), граф Трыпалі (1187 — сакавік 1233). Сын Баэмунда III і ад першага шлюбу.

Пасля смерці Баэмунда III у 1201 годзе правы на прастол Антыяхіі сталі аспрэчваць яго сын Баэмунд (граф Трыпалі) і ўнук Раймунд Рупен (які па маці, армянскай прынцэсе Алісе, даводзіўся ўнукам цару Кілікіі Лявону II). У 1207 годзе Баэмунд IV нарэшце быў абвешчаны князем Антыяхіі пад імем Баэмунда IV і кіраваў княствам да сваёй смерці ў 1233 годзе (з перапынкамі ў 1205—1208 і ў 1216—1219 гадах, калі ўлада знаходзілася ў руках Раймунда Рупена).

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1190-я гады першы раз ажаніўся з Плэсанс дэ Жыльбер (?—1217). Ад гэтага шлюбу:

Другой жонкай Баэмунда IV у студзені 1218 года стала Мелісенда дэ Лузіньян (каля 1200 — ?; дачка Амары II Іерусалімскага), ад якой нарадзіліся дочкі:

  • Аргуэліса дэ Пуацье
  • Эльвіса дэ Пуацье
  • Марыя дэ Пуацье (?—1307), у 1269—1277 гады прэтэндавала на прастол Іерусалімскага каралеўства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя пасады
Папярэднік:
Раймунд IV
Граф Трыпалі
11871233
Пераемнік:
Баэмунд V
Папярэднік:
Раймунд Рупен
Князь Антыяхіі
12011233
(з перапынкамі)