Баэмунд VI (князь Антыёхіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Баэмунд VI)
Баэмунд VI
Нараджэнне 1237 ці 1235[1]
Смерць 1275[1]
Род Рамнульфіды[d]
Бацька Баэмунд V[d][2]
Маці Lucia of Segni[d]
Жонка Сібіла Армянская[d]
Дзеці Люсія Трыпалійская[2], Баэмунд VII, граф Трыпалі[2] і Mary of Antioch[d]
Дзейнасць кіраўнік
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баэмунд VI (Баэмунд Прыгожы; фр.: Bohemond de Poitiers, Bohemond le Beau; каля 12371275) — князь Антыёхіі (1251—1275), граф Трыпалі (1251—1275).

Сын князя Баэмунда V Антыяхійскага і Люсьены дзі Качама-Сеньі. Брат каралевы Кіпра і рэгента Іерусалімскага каралеўства Плезанцыя Антыяхійскай. У 1252 года пасля смерці Баэмунда V стаў князем Антыёхіі і графам Трыпалі.

Баэмунд быў дыпламатычна цесна звязаны з французскім каралём Людовікам IX, які пасля Сёмага крыжовага паходу знаходзіўся ў Ака і фактычна кіраваў Іерусалімскім каралеўствам. У 1254 г. пры пасродніцтве Людовіка ажаніўся з армянскай прынцэсай Сібілай, дачкой армянскага цара Хетума I, скончыўшы тым самым усобіцы паміж Антыёхіяй і Кілікійскім царствам, распачатыя яшчэ пры пры яго дзедзе Баэмундзе IV. У 1258 г. быў абвешчаны часовым сеньёрам Іерусалімскага каралеўства ў якасці рэгента пры непаўналетнім пляменніку, каралі Гуга II Кіпрскім. Быў прызнаны не ўсімі сеньёрамі і абшчынамі Палесціны. Кіраваў Іерусалімскім каралеўствам у 1258—1261 гг. У 1261 г. пасля смерці Плезанцыі Антыяхійскай быў вымушаны скласці паўнамоцтвы рэгента-сеньёра.

У 1260 годзе Бейбарс разграміў манголаў у Бітве пры Айн-Джалуце, пасля чаго стаў пагражаць Антыёхіі, якая падтрымлівала манголаў як васал Арменіі. У 1268 годзе Бейбарс захапіў і разбурыў Антыёхію, пакуль Баэмунд знаходзіўся ў Трыпалі. Пасля 1268 г. Баэмунд насіў тытул князя Антыёхіі толькі фармальна, фактычна ён заставаўся графам Трыпалі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

жонка: Сібіла Армянская[3]

дзеці:

Зноскі

  1. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/bohemundo_vi.htm
  2. а б в Lundy D. R. The Peerage
  3. Charles Cawley. Antioch. BOHEMOND V 1233-1252, BOHEMOND VI 1251-1268. Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 7 красавіка 2013.