Пагранічны канфлікт у раёне возера Жаланашколь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памежны канфлікт у возера Жаланашколь
Дата 13 жніўня 1969
Месца раён возера Жаланашколь, СССР
Вынік Савецкія памежнікі абаранілі мяжу
Змены няма
Праціўнікі
 СССР  КНР
Страты
2 загінулых, 10 параненых[1] 19 загінулых, 3 узяты ў палон, 40 параненых

Баявыя дзеянні ў раёне возера Жаланашколь 1969, адбіццё савецкімі пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з кітайскага боку ў раёне возера Жаланашколь (Казахстан) у жніўні 1969.

Пасля веснавых падзей на востраве Даманскі ўзброеныя сутыкненні на савецка-кітайскай граніцы адбыліся на іншых участках. На пачатку лета кітайскі бок учыніў некалькі правакацый у раёне Джунгарскага выступу (казахстанскі ўчастак).

Раніцай 13 жніўня 1969 кітайскія ваенныя прайшлі на тэрыторыю СССР каля возера Жаланашколь і пачалі акопвацца. У выніку чатырохгадзіннага бою, у ходзе якога савецкімі пагранічнікамі было прадэманстравана ўмелае прымяненне бронетранспарцёраў і верталётаў, парушальнікі былі цалкам выкінуты з тэрыторыі СССР. Была знішчана добра экіпіраваная дыверсійная кітайская група. Загінула 2 савецкія пагранічнікі, паранена 10. Кітайскія страты: 19 загінула, 3 трапілі ў палон.

Пасля гэтага сутыкнення правакацыі на казахстанскім участку савецка-кітайскай граніцы спыніліся.

Зноскі