Баі за Ілавайск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Ілавайск
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна
Згарэлы аўтамабіль у Ілавайску
Згарэлы аўтамабіль у Ілавайску
Дата 10 жніўня — 3 верасня 2014 года[1]
Месца Данецкая вобласць, Ілавайск і яго аколіцы
Вынік перамога сіл ДНР[11]
Праціўнікі
Украіна
батальён МУС «Дняпро», 3-і батальён Нацгвардыі «Данбас», пры падтрымцы вайсковых частак 17-й крыварожскай танкавай, 51-й валынскай і 93-й днепрапятроўскай механізаваных брыгад
Данецкая Народная Рэспубліка ДНР
Расія Расія
Камандуючыя
Украіна Руслан Хамчак  (укр.)[12]

Украіна Сямён Ігаравіч Сяменчанка
Украіна Руслан Старчэўс †[13]
Украіна Уладзімір Парасюк
Украіна Аляксандр Палішчук

Данецкая Народная Рэспубліка Арсеній Паўлаў («Матарола»)
Данецкая Народная Рэспубліка «Гіві»
Сілы бакоў
Рэгулярныя падраздзяленні:

Няўрадавыя добраахвотніцкія фарміраванні:
УДК «Правага сектара»[15]
340 да пачатку штурму Ілавайска (паводле слоў камандзіра батальёна «Данбас»)[12]
по другим данным — не менее 5000[16]

НАД:
Страты
Украінскія дадзеныя:

не менш 200 забітых[17], вядома 121 (афіцыйныя дадзеныя), паводле падлікаў Юрыя Бутусава — не менш 300[18], паводле дадзеных С. Сяменчанкі — больш 1 тыс. загінулых[19], больш 50 параненых (на 03.09.2014)[20],
не менш 550 палонных[21]

Украінскія дадзеныя:

>50 забітых, 20 параненых[22]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баі пад Ілавайскам — эпізод узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны у другой палове жніўня 2014 года, у ходзе якога разгарнуліся жорсткія баявыя дзеянні паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і падраздзяленнямі МУС з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі ДНР[23] — з другога. Характар ​​баёў вызначаны стратэгічным становішчам Ілавайска, размяшчанага за 25 км на ўсход ад Данецка — пераход Ілавайска пад кантроль украінскіх узброеных сіл дазволіў бы завяршыць блакаванне сепаратыстаў у Данецку.

Ударныя групы ўкраінскіх добраахвотніцкіх і тэрытарыяльных батальёнаў пры падтрымцы армейскай бронетэхнікі і артылерыі ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Яны здолелі ўзяць пад ​​кантроль большую частку горада. Ноччу з 24 на 25 жніўня сітуацыя радыкальна змянілася. З поўдня, у тыл праз расійска-ўкраінскую мяжу ўвайшлі бронекалоны расійскіх войск[24]. Пазіцыі пад Ілавайскам абстралялі з мінамётаў і танкаў. Праз дэзертырства пад ціскам праціўніка дэмаралізаваных украінскіх часцей ужо 28 жніўня падраздзяленні ў Ілавайску апынуліся ў акружэнні.

Ноччу 29 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звярнуўся да баевікоў з заклікам адкрыць калідор для акружаных украінскіх вайскоўцаў. Сепаратысты пасля заявілі, што гатовыя прапусціць байцоў без зброі і тэхнікі. 30 жніўня а 10:00 украінскія ваенныя арганізаванымі калонамі пачалі рух з горада, аднак калоны расстралялі, нанесшы вялізныя страты ўкраінскім батальёнам. Паводле афіцыйных дадзеных загінула 366 украінскіх вайскоўцаў, сотні байцоў былі паранены і захоплены ў палон, 158 чалавек лічацца зніклымі без вестак[25].

Паводле ГПУ галоўным вінаватым Ілавайскай трагедыі з’яўляецца ваеннае камандаванне Расіі. Генпракуратура Украіны паведаміла, што матэрыялы расследавання ваенных злачынстваў падчас падзеяў у Ілавайску перададзеныя ў офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Сярод іншых фактараў трагедыі — дэзертырства, разлад арміі падчас кіравання прэзідэнта Віктара Януковіча і асобныя памылкі ўкраінскага ваеннага кіраўніцтва[26].

Пасля цяжкай паразы пад Ілавайскам украінскія ўлады заключылі Мінскае пагадненне ў рамках кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ з прыцягненнем прадстаўнікоў сепаратыстаў.

Зноскі

  1. Ополченцы окончательно взяли под контроль Иловайск и его окрестности // Первый канал, 3 сентября 2014 года
  2. "Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town". The Wall Street Journal. 2 September 2014. Праверана 3 September 2014.
  3. Ukraine: A Catastrophic Defeat
  4. "Pro-Russia rebels confident after making gains". The Washington Post. 30 August 2014. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2014. Праверана 3 September 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  5. "Battle-hit Ukraine village picks up the pieces". The Washington Post. 1 September 2014. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архівавана 24 верасня 2014.
  6. "Russian soldier: 'You're better clueless because the truth is horrible'". The Guardian. 3 September 2014. Праверана 3 September 2014.
  7. Ukraine: A Catastrophic Defeat
  8. "Pro-Russia rebels confident after making gains". The Washington Post. 30 August 2014. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2014. Праверана 3 September 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архівавана 10 верасня 2014.
  9. [1], Радіо «Свобода»
  10. "Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town". The Wall Street Journal. 2 September 2014. Праверана 3 September 2014.
  11. Гл. [2][3][4][5][6][7][8][9][10]
  12. а б Комбат "Донбасса": Иловайск зачистили бы 19 августа, но на штурм отправили всего 340 бойцов
  13. Погиб комбат "Херсона" Руслан Сторчеус
  14. а б в г д Нацгвардия Украины заявила о взятии Иловайска
  15. а б в г д е ё ж з і к л м н Подвиг і трагедія Іловайська — ZN,UA, 5 вересня 2014
  16. Ополченцы удерживают свои позиции на подступах к Мариуполю// Первый канал,
  17. Прокуратура Украины объявила о гибели не менее 200 военных под Иловайском и начала допросы высшего руководства армии
  18. Подвиг і трагедія Іловайська Архівавана 14 кастрычніка 2014.
  19. Семенченко: Под Иловайском погибло больше тысячи украинских военных - Новости Днепропетровска - Комбат рассказал о потерях в "Иловайском котле" | СЕГОДНЯ
  20. Геращенко: В боях за Иловайск погибли 19 украинских силовиков, 46 - ранены // УНИАН
  21. ВОЕННОСЛУЖАЩИЕ УКРАИНСКОЙ АРМИИ СООБЩИЛИ О СДАЧЕ В ПЛЕН 200 ЧЕЛОВЕК БАТАЛЬОНА «ДОНБАСС» // Телеканал Дождь
  22. Силами АТО под Иловайск уничтожено более пятидесяти боевиков
  23. Українська влада уточнює кількість вбитих під Іловайськом
  24. Війна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv
  25. novayagazeta.ru
  26. svaboda.org