Беатрыкс Потэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беатрыкс Потэр
англ.: Beatrix Potter
Beatrix Potter.jpg
Дата нараджэння:

28 ліпеня 1866({{padleft:1866|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})

Месца нараджэння:

Кенсінгтон, Лондан, Вялікабрытанія

Дата смерці:

22 снежня 1943({{padleft:1943|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (77 гады)

Месца смерці:

en:Near Sawrey, Камбрыя, Англія

Грамадзянства:

Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

празаік

Кірунак:

дзіцячая літаратура

Дэбют:

«The Tale of Peter Rabbit» (Казка пра трусіка Пітэра) (1902)

peterrabbit.co.uk

Беатрыкс Потэр (Элен Беатрыкс Потэр, англ.: Beatrix Potter, 28 ліпеня 1866, Кенсінгтон, Лондан22 снежня 1943, графства Камбрыя) — англійская дзіцячая пісьменніца і мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Беатрыкс жылі на спадчыну ад гандлю бавоўнай. Бацька, Руперт, большасць часу прысвячаў свайму захапленню мастацтвам і фатаграфіяй, а маці, Хелен, бавіла час у таварыстве пісьменнікаў, мастакоў і палітычных дзеячаў. Брат Беатрыкс Бертрам нарадзіўся праз шэсць гадоў пасля сястры і быў яе блізкім сябрам. У шэсць гадоў яго адправілі вучыцца ў школу-інтэрнат.

У Беатрыкс было закрытае і самотнае дзяцінства, тыповае для дачок буржуазных сем’яў віктарыянскай эпохі. Яе навучаннем займаліся гувернанткі, і яна рэдка бачылася з іншымі дзецьмі.

У Потэр былі асабліва блізкія адносіны з бацькам, і менавіта ён першым прызнаў яе мастацкі талент.

Беатрыкс вельмі любіла жывёл і вывучала іх усё жыццё. У дзяцінстве яны з братам трымалі ў класным пакоі жабак, мышэй, вожыка, трытона Ісаака Ньютана і кажана. Яна назірала за імі і малявала іх, паступова ўдасканальваючы сваё майстэрства. Потым яна пачала маляваць звяркоў у вопратцы, што было на той час наватарствам.

У Беатрыкс таксама было два трусікі, якім яна прысвяціла шмат ілюстрацый. Аднаго з іх, трусіка Пітэра, яна паўсюль брала з сабой, нават у цягнік, і вадзіла яго на павадку. На малюнках яна апранала яго ў сінюю куртачку — гэты вобраз вядомы ва ўсім свеце. Менавіта пра Пітэра яна напісала сваю першую казку з уласнымі ілюстрацыямі.

Літаратурная і мастацкая кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 годзе выдавец Фрэдэрык Уорн надрукаваў казку пра трусіка Пітэра, ад якой да таго адмовілася некалькі іншых выдавецтваў. Да 1910 году Беатрыкс Потэр пісала, ілюстравала і публікавала прыблізна па 2 кніжкі на год. Яна атрымлівала ганарары, якія давалі ёй пэўную незалежнасць, хоць яна ўсё яшчэ жыла з бацькамі. У 1905 годзе выдавец Беатрыкс Норман Уорн зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца, і яна адказала згодай. Праз некалькі тыдняў Норман памёр ад раку крыві. У тым жа годзе Беатрыкс набыла ферму “Хіл Топ” у вёсцы Сарэй у Азёрным краі, дзе бавіла шмат часу пасля смерці Нормана.

Пасля 1920 году Потэр пачала страчваць зрок і малявала ўсё менш. Цяпер яе кнігі збольшага складаліся з эскізаў і малюнкаў, выкананых раней. Апошняя буйная яе праца — “Апавяданне пра парася Робінсана”, апублікаванае ў 1930 годзе.

Азёрны край[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 16 гадоў, калі Беатрыкс пабывала ў Азёрным краі, яе так зачаравала яго прырода, што яна вырашыла аднойчы абавязкова там пасяліцца. На ілюстрацыях Беатрыкс Потэр лёгка можна пазнаць яе дом і сад.

У 1913 годзе, калі ёй было 47, Беатрыкс выйшла замуж за натарыуса Уільяма Хіліса з вёскі Сарэй і канчаткова там асталявалася.

Беатрыкс Потэр была адной з першых, хто актыўна займаўся захаваннем прыроды Англіі. Паступова яна скупіла фермы збяднелых суседзяў, дазволіўшы ім весці гаспадарку.

У 77 гадоў Беатрыкс Потэр памерла ад цяжкай формы бранхіту. Яна пакінула 4000 акраў зямлі і 15 фермаў у спадчыну Нацыянальнаму парку.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе выйшаў мастацкі фільм пра пісьменніцу пад назвай “Міс Потэр”, дзе галоўную ролю выканала Рэнэ Зелвегер.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

23 казкі[правіць | правіць зыходнік]

  • The Tale of Peter Rabbit (1902)
  • The Tale of Squirrel Nutkin (1903)
  • The Tailor of Gloucester (1903)
  • The Tale of Benjamin Bunny (1904)
  • The Tale of Two Bad Mice (1904)
  • The Tale of Mrs. Tiggy-Winkle (1905)
  • The Tale of the Pie and the Patty-Pan (1905)
  • The Tale of Mr. Jeremy Fisher (1906)
  • The Story of A Fierce Bad Rabbit (1906)
  • The Story of Miss Moppet (1906)
  • The Tale of Tom Kitten (1907)
  • The Tale of Jemima Puddle-Duck (1908)
  • The Tale of Samuel Whiskers or, The Roly-Poly Pudding (1908)
  • The Tale of the Flopsy Bunnies (1909)
  • The Tale of Ginger and Pickles (1909)
  • The Tale of Mrs. Tittlemouse (1910)
  • The Tale of Timmy Tiptoes (1911)
  • The Tale of Mr. Tod (1912)
  • The Tale of Pigling Bland (1913)
  • Appley Dapply's Nursery Rhymes (1917)
  • The Tale of Johnny Town-Mouse (1918)
  • Cecily Parsley's Nursery Rhymes (1922)
  • The Tale of Little Pig Robinson (1930)

Іншыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Rabbit's Painting Book (1911)
  • Tom Kitten's Painting Book (1917)
  • Jemima Puddle-Duck's Painting Book (1925)
  • Peter Rabbit's Almanac for 1929 (1928)
  • The Fairy Caravan (1929)
  • Sister Anne (ілюстр. Katharine Sturges) (1932)
  • Wag-by-Wall (ілюстр. J. J. Lankes) (1944)
  • The Tale of the Faithful Dove (ілюстр. Marie Angel) (1955, 1970)
  • The Sly Old Cat (напіс. 1906; апубл. 1971)
  • The Tale of Tuppenny (ілюстр. Marie Angel) (1973)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons