Белавія
![]() |
||||
| Белавія | ||||
|
||||
| Дата заснавання | ||||
|---|---|---|---|---|
| Порт прыпіскі | ||||
| Альянс |
Няма |
|||
| Памер флота |
17 + 3 замоўлены |
|||
| Колькасць пунктаў прызначэння |
39 |
|||
| Уладальнік |
Дзяржава |
|||
| Штаб-кватэра | ||||
| Сайт: http://www.belavia.by | ||||
Белавія — нацыянальная авіякампанія Беларусі. Асноўныя рэйсавыя і чартэрныя міжнародныя палёты ажыццяўляе з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аэрапорт аснашчаны дасканалымі сістэмамі пасадкі і сертыфікаваны па II катэгорыі ІКАО, мае надзейную інжынерна-тэхнічную базу і сучасны аэравакзальнага комплекс з усімі відамі паслуг для пасажыраў. Таксама авіякампаніяй для вылету з Мінска выкарыстоўваецца аэрапорт Мінск-1.
Кампанія мае 17 прадстаўніцтваў у краінах блізкага і далёкага замежжа, з'яўляецца членам міжнароднай арганізацыі авіяперавозчыкаў - IATA. У апошнія гады колькасць перавезеных пасажыраў пастаянна расце, і ў 2010 склала 968.000 пасажыраў, што на 29,4% больш, чым у папярэднім годзе.
[правіць] Гісторыя
Першы беларускі паветраны тэрмінал быў адкрыты ў Мінску 7 лістапада 1933 г. Наступнай вясной у Мінску прызямліліся 3 самалёта Па-2 - першынцы беларускага паветранага флоту. У 1936 пачаў ажыццяўляцца першы рэгулярны рэйс у Маскву. Улетку 1940 заснавана Беларускае аб'яднанне грамадзянскай авіяцыі.
У 1964 беларускую рэгістрацыю атрымаў першы самалёт Ту-124, у 1973 - Ту-134. Першыя лайнеры Ту-154 з'явіліся ў Беларусі ў 1983.
1 лютага 1985 г недалёка ад аэрапорта Мінск-2 пацярпеў крушэнне самалёт Ту-134. Загінула па меншай меры 58 чалавек з 80, якія знаходзіліся на борце. Катастрофа адбылася адразу пасля ўзлёту з-за траплення лёду з крыла самалёта ў рухавікі з наступным іх разбурэннем, што з'явілася вынікам памылак у перадпалётным абслугоўванні лайнера.
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» была ўтворана 5 сакавіка 1996 года на базе Беларускага аб'яднання грамадзянскай авіяцыі, які меў 60-гадовы досвед пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. У цяперашні час яна валодае значным паркам паветраных судоў, высокакваліфікаванымі спецыялістамі і добра засвоенымі шматлікімі паветранымі трасамі. У 1998 «Белавія» атрымала па лізінгу «ТУ-154М» (аб'ём здзелкі склаў каля 6 млн. долараў ЗША) і аб'ядналася з авіякампаніяй «Мінскавія», у выніку чаго яе флот папоўніўся некалькімі Ан-24, Ан-26 і Як -40.
У міжнародных перавозках «Белавія» супрацоўнічае з такімі вядомымі авіякампаніямі як расійская «Аэрафлот», а таксама замежныя «Aer Lingus», «LOT», «Lufthansa», «Austrian Airlines» і іншыя, з якімі заключаны пагадненні аб камерцыйным супрацоўніцтве.
Днём нараджэння Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" афіцыйна лічыцца 5 сакавіка 1996 года, але так як ўтворана яна была на базе Беларускага аб'яднання грамадзянскай авіяцыі, то гісторыя пачынаецца з 1993 года.
Зноскі
[правіць] Спасылкі
- Белавія
- "Белавія" афіцыйна пачала прадаваць квіткі online
- Табло вылету / прылёту
- З Мінска ў Крым пачнуць лётаць самалёты
- фатаграфіі самалётаў Белавіі
| Авіякампаніі Беларусі | |
|---|---|
|
Белавія • Гомельавія • ТрансАвіяЭкспарт • Genex |
