Белае золата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белае золата — ювелірны матэрыял, сплаў золата з іншымі кампанентамі (такімі як плаціна, паладый або нікель), якія афарбоўваюць яго ў белы колер.

Калі 1 г звычайнага золата 585 пробы змяшчае 585 мг чыстага золата і сплаў (лігатуру) з срэбрам і медзю, то ў сплаве белага золата, замест медзі, дадаецца нікель (паладый), які і афарбоўвае метал ў белы колер. Пры большых працэнтных суадносінах срэбра сплаў таксама афарбоўваецца ў белы, але мае больш матавы, колер.