Беларускае выдавецкае таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Беларускае выдавецкае таварыства (БВТ) існавала ў Вільні ў 1913-15 і 1919-30, выдавала і распаўсюджвала беларускую літаратуру.

БВТ было закладзена 01(14).07.1913 на базе выдавецтва "Нашай Нівы". Старшынём яго стаў Вацлаў Іваноўскі, а сакратаром — Янка Купала. В. Іваноўскі прадставіў суполцы памяшканне і грашовыя сродкі, значныя субсідыі таварыству выдзяляла княгіня Магдалена Радзівіл.

Цэнтрам распаўсюджання выдадзеных кніг стала заснаваная ў жніўні 1913 пры ўдзеле БВТ беларуская кнігарня Вацлава Ластоўскага.

БВТ заахвочвала да перакладу рэлігійнай літаратуры, выдавала мастацкую літаратуру, календары, рыхтавала да друку школьныя падручнікі. БВТ выдала пад сваёй маркай 14 кніг агульным тыражом каля 50 тыс. асобнікаў, сярод якіх творы Я. Коласа, М. Гарэцкага, Ядвігіна Ш., К. Буйло, П. Беларуса, Я. Лёсіка і інш., "Велікодная пісанка", "Апавяданні і легенды вершам", "Беларускія календары" на 1914 і 1915. БВТ прыняло ўдзел у некаторых іншых выданнях, сярод іх зборнік М. Багдановіча "Вянок" (1913). У той час гэта было адзінае беларускае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.

Выдавецтва спыніла дзейнасць у 1915 з прычыны Першай сусветнай вайны.

БВТ аднавіла выдавецкую справу ў 1919. Выпускала навукова-папулярную, навучальную і мастацкую літаратуру. Спыніла дзейнасць у пачатку 1930-х.

[правіць] Літаратура

  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. - Мн., 1971.
  • Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. - Мн., 2006.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах