Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом, Беларускае таварыства «Радзіма» - добраахвотная грамадская арганізацыя, якая падтрымлівае і пашырае культурныя сувязі з выхадцамі з Беларусі, якія жывуць за межамі былога СССР. Створана ў 1964 г. (у 19601964 гг. дзейнічала Беларуская секцыя камітэта «За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувязяў з суайчыннікамі»). У 1976 г. пераўтворана ў Беларускае таварыства «Радзіма». Сярод заснавальнікаў Р.Р. Шырма і М. Танк.

Асноўныя кірункі дзейнасці: культурныя і эканамічныя кантакты з аб’яднаннямі землякоў за мяжой і асобнымі суайчыннікамі, перасылка за мяжу літаратуры, падручнікаў, канафільмаў, фотавыставак і іншае, арганізацыя курсаў па вывучэнні беларускай гісторыі, культуры і мовы, гуманітарнай дапамогі ад замежных суайчыннікаў жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 і інш.

Таварыства заснавальнік газеты «Голас Радзімы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]