Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцаў-беларусам у 1-ю сусветную вайну.

Існавала з студзеня 1916 да пачатку 1918 гг. Заснавальнікі Б. І. Эпімах-Шыпіла, Ч. І. Родзевіч, Аляксандр Ярэміч, У. Ф. Міткевіч. На чале таварыства быў камітэт (старшыня Л. С. Сеўрук, намеснік старшыні Ярэміч і М. І. Мігай, сакратар Э. А. Будзька). Таварыства аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для беларускіх студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэрыторыю, дзе знаходзіліся бежанцы. У снежні 1917 годзе перавыбраны камітэт таварыства, у яго ўвайшлі члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (А. Р. Чарвякоў, А. Х. Усціловіч і іншыя). Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]