Беларуская Вікіпедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Favicon Вікіпедыі Беларуская Вікіпедыя
Лагатып раздзела
URL:

be.wikipedia.org

Камерцыйны:

Дабрачынны

Тып сайта:

Сеткавая энцыклапедыя

Рэгістрацыя:

Неабавязковая

Мова:

Беларуская (афіцыйны правапіс)

Уладальнік:

Фонд Вікімедыя

Пачатак працы:

27 сакавіка 2007

Колькасць артыкулаў:

42 176

Колькасць старонак:

95 351

Колькасць правак:

1 235 170

Зарэгістраваных удзельнікаў:

25 959

Актыўных удзельнікаў:

224

Адміністратараў:

6

Глыбіня:

20.6

Favicon Вікіпедыі Беларуская Вікіпедыя
Беларуская Вікіпэдыя
Лагатып раздзела
URL:

be-x-old.wikipedia.org

Камерцыйны:

Дабрачынны

Тып сайта:

Сеткавая энцыклапедыя

Рэгістрацыя:

Неабавязковая

Мова:

беларуская

Уладальнік:

Фонд Вікімедыя

Пачатак працы:

6 красавіка 2004

Колькасць артыкулаў:

43 918

Колькасць старонак:

111 003

Колькасць правак:

1 368 501

Зарэгістраваных удзельнікаў:

23 942

Актыўных удзельнікаў:

186

Адміністратараў:

7

Глыбіня:

28.8

Беларуская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на беларускай мове.

«Вікіпедыя па-беларуску» існуе з канца жніўня 2006 г., развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. За першыя 7 месяцаў свайго існавання праект стварыў больш за 3,5 тыс. артыкулаў, за 2007 год — больш за 6,5 тыс. артыкулаў з розных галін чалавечых ведаў.

15 сакавіка 2008 г. сеціўны энцыклапедычны праект Беларуская Вікіпедыя (be.wikipedia.org) перасягнуў мяжу 10 тыс. артыкулаў. Дзесяцітысячным стаў артыкул, прысвечаны Еве. У кастрычніку 2008 г. у Беларускай Вікіпедыі налічвалася ўжо больш за 13,5 тыс. артыкулаў. 27 сакавіка 2009 г. Беларуская Вікіпедыя перасягнула мяжу 15 тыс. артыкулаў, па стане на 1 ліпеня 2009 г. налічвалася 16,1 тыс. артыкулаў. 16 мая 2010 г. ў Беларускай Вікіпедыі з'явіўся 20-тысячны артыкул, прысвечаны каракалу, 16 лістапада 2010 г. быў створаны 25-тысячны артыкул Рудольф I Габсбург, а 17 чэрвеня 2011 г. быў напісаны 30-тысячны артыкул горад Дыжон.

Праект уваходзіць у склад шматмоўнага праекту «Вікіпедыя» (wikipedia.org), у рамках якога развіваюцца аналагічныя энцыклапедыі на 280 мовах свету.

Таксама ў рамках «Вікіпедыі» з жніўня 2004 г. існуе праект, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай» (be-x-old.wikipedia.org). Па стане на кастрычнік 2008 г. удзельнікамі праекта было змешчана больш за 13 тыс. артыкулаў. У чэрвені 2009 г. колькасць артыкулаў дасягнула 20 тыс., у снежні 2010 г. — 30 тыс., у кастрычніку 2011 г. — 40 тыс. артыкулаў.

Змест

[правіць] Статыстыка размеркавання праглядаў па краінах

[правіць] Вікіпедыя афіцыйным правапісам

Вікіпедыя афіцыйным правапісам
Беларусь
  
49.3%
Расія
  
8.4%
Украіна
  
4.7%
ЗША
  
5.5%
Іншыя
  
32.1%

[правіць] Вікіпедыя «тарашкевіцай»

Вікіпедыя тарашкевіцай
Беларусь
  
46.1%
Расія
  
7.2%
Польшча
  
5.2%
ЗША
  
7.5%
Украіна
  
4.5%
Германія
  
3.3%
Іншыя
  
26.2%

Крыніца

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах