Беларуская вучнёўская грамада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́ская вучнёўская грамада́ — грамадская арганізацыя, дзейнічала ў Калузе (Расія). Існавала ў 1918 годзе. Была заснавана вучнямі навучальных устаноў, эвакуіраваных з тэрыторыі Беларусі ў час Першай сусветнай вайны. 18 чэрвеня 1918 года зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам. Асноўная мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навучальных устаноў на нацыянальнай культурна-асветніцкай глебе. Вышэйшы орган — агульны сход сяброў, выканаўчы — выбарнае праўленне (5 членаў і 2 кандыдаты). Старшыня праўлення — П. Сліжэўскі, сакратар — А. Раманчук, актывісты — Л. Сушко, В. Кузьміцкая. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культурныя мерапрыемствы. Працавалі літаратурныя і драматычныя секцыі, бібліятэка. Мела аддзелы пры паасобных навучальных установах[1].

Зноскі

  1. Ю. Р. Васілеўскі. Беларуская вучнёўская грамада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 370.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]