Белорусская деловая газета
«Белорусская деловая газета» (бел.: «Беларуская дзелавая газета») — беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1992 годзе. Нязменным рэдактарам быў Пётр Марцаў. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» з'яўлялася выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Марат», газета пазіцыянавала сябе як «штодзённае незалежнае выданне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі»; аб'ектыўна была адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасці БДГ неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск па розных прычынах, аднак кожны раз выпуск выдання аднаўляўся. Газета спыніла выхад у сувязі з забаронай друкавацца у беларускіх друкарнях і распаўсюджваннем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на той час штотыднёвы тыраж складаў 65-70 тысяч асобнікаў.
Сёння існуе інтэрнет-версія выдання «БДГ Деловая газета».
[правіць] Спасылкі
- БДГ Деловая газета (руск.)
| Беларускія перыядычныя выданні 1945—2012 | |
|---|---|
| 1945—1950 | Бацькаўшчына (1947) • Летапіс беларускай эміграцыі |
| 1950—1960 | Беларус (1950) • Голас царквы (1955) • Ніва (1956) • Беларускае тэлебачанне і радыё (1957) • Вясёлка (1957) |
| 1960—1970 | |
| 1970—1980 | |
| 1980—1990 | Aposznija paviedamlenni BAS • Навіны БНФ «Адраджэньне» (1988) • Голас часу (1989) |
| 1990—2000 | Автобизнес-Weekly (газета) • Белорусская деловая газета • Наша слова (1990) • Свабода (1990) • Беларуская думка (1991) • Наша ніва (1991) • Magazyn Polski (1992) • Адукацыя і выхаванне (1992) • Пагоня (1992) • Беларускі гістарычны часопіс (1993) • Прессбол • Віцебскі сшытак (1995) • Słowo Ojczyste (1997) • Гісторыя: праблемы выкладання (1997) • Славянскі набат (1997) • Слова Жыцця (1997) • Царква (1995) • ARCHE Пачатак (1998) |
| 2000—2012 | Беларускае слова (2002) • Дзеяслоў (2002) • Інфа-Кур'ер • Новы Час |
| * — у тым ліку лацінкай | |
