Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
БДАМ
Belarusian State Academy of Arts - Independence Avenue 81.JPG
Міжнародная назва:

Belarusian State Academy of Arts

Ранейшыя назвы:

Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў

Заснаваны:

1945

Рэарганізаваны:

1953, 1991

Тып:

Дзяржаўная

Рэктар:

Міхаіл Рыгоравіч Баразна

Студэнты:

1353

Магістратура:

37

Размяшчэнне:

Flag of Belarus.svg Беларусь, Рэспубліка Беларусь, Мінск

Юрыдычны адрас:

220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81

http://www.bdam.by

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, (англ.: Belarusian State Academy of Arts) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г.Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.

Двор Акадэміі мастацтваў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1945 г. — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут
  • 1953 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут
  • 1991 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў
  • 2001 г. — Прысвоена назва «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.

У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.

У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.

У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959» быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».

У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр'ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.

У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр'ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр'ера і абсталявання.

У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.

У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр'ера.

У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.

У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».

У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.

У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.

У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.

У 1985 годзе быў адкрыты Музей.

У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.

У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.

У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).

У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).

У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).

У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).

У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».

У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.

У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.

У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.

У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп'ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.

У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».

У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».

У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча.

У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія».

У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.

У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)».

У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры.

Акадэмія сёння[правіць | правіць зыходнік]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты і кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральны факультэт
    • Кафедра майстэрства акцёра
    • Кафедра рэжысуры
    • Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу
  • Мастацкі факультэт
    • Кафедра малюнка
    • Кафедра жывапісу
    • Кафедра графікі
    • Кафедра скульптуры
    • Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
  • Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
    • Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
    • Кафедра інтэр'ера і абсталявання
    • Кафедра прамысловага дызайну
    • Кафедра касцюма і тэкстылю
    • Кафедра графічнага дызайну
    • Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры
    • Кафедра тэорыі і гісторыі дызайну
  • Факультэт экранных мастацтваў
    • Кафедра рэжысуры кіно і тэлебачання
    • Кафедры кінатэлеаператарства
    • Кафедра гукарэжысуры
    • Кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  • Агульнаакадэмічныя кафедры
    • Кафедра гуманітарных дысцыплін
    • Кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў
    • Кафедра фізвыхавання

Іншыя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Магістратура
  • Аспірантура і дактарантура
  • Падрыхтоўчае аддзяленне
  • Навучальны аддзел
  • Аддзел міжнародных сувязяў
  • Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
  • Навукова-даследчы аддзел
  • Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
  • Бібліятэка
  • Музей
  • Галерэя «Акадэмія»
  • Тэатр-студыя імя Е.Міровіча

Вучэбны працэс[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмічны кампус[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Колішнія[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашнія[правіць | правіць зыходнік]

Дактары honoris causa[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы[правіць | правіць зыходнік]

Мастакі[правіць | правіць зыходнік]

Дызайнеры[правіць | правіць зыходнік]

Дзеячы кінематографа[правіць | правіць зыходнік]

Дзеячы тэлебачання і радыё[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтвазнаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]