Беларуская думка (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская думка (1991))
«Беларуская думка»
Тып часопіс
Заснавальнік Камуністычная партыя Беларусі
Выдавец Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Краіна Беларусь
Рэдактар Аляксандр Самовіч
Галоўны рэдактар Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Заснавана 6 мая 1922 (101 год таму)
Тэматыка Грамадства
Мова Беларуская, руская
Перыядычнасць Штомесяц
Галоўны офіс Мінск, вул. Энгельса, д. 30
ISSN 0023-3102
Узнагароды
Вэб-сайт beldumka.belta.by

Беларуская думка — беларускі грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. Выдаецца з кастрычніка 1991 года ў Мінску, з 1995 года падпарадкоўваецца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс з’яўляецца навуковым выданнем, рэкамендаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных дысцыплінах: філасофія, гісторыя, палітыка, філалогія, эканоміка, сацыялогія.

Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадства, навука і тэхналогіі, адукацыя, культура, спорт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца пераемнікам выдання «Коммунист Белоруссии». У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1995 года выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі.

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
  • 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]