Беларуская мінуўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская мінуўшчына (1993))
«Беларуская мінуўшчына»
Вокладка часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1993 год).
Вокладка часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1993 год).
Тып часопіс
Выдавец Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелНДІДАС
Краіна
Галоўны рэдактар Леанід Вікенцьевіч Лойка
Заснавана 1993
Спыненне публікацый 1998
Тэматыка гісторыя
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Белару́ская міну́ўшчына» — гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс, заснаваны Камітэтам па архівах і справаводстве, Беларускім інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і іншымі ўстановамі. Выдаваўся ў 19931998 гадах у Мінску на беларускай мове 4—6 разоў у год[1]. Выйшла 29 нумароў[2]. Дзейнасць выдання была накіравана на праўдзівае і аб’ектыўнае асвятленне гісторыі Беларусі, садзейнічанне рэабілітацыі беларускай мовы, вяртанне з эміграцыі культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, аказанне дапамогі навуковым установам у даследаванні гісторыі, папулярызацыю архіўнай і музейнай справы ў Беларусі[3].

Першым рэдактарам часопіса быў Анатоль Андруховіч, з 1994 года — Леанід Лойка[4]. Меў рубрыкі «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва», «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар», «Беларусіка»[5]. Часопіс публікаваў артыкулы пра гісторыю і дзейнасць дзяржаўнай архіўнай службы і яе ўстаноў, асобных архіваў і збораў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, інтэрв’ю з гісторыкамі, архівістамі і грамадскімі дзеячамі. Змяшчаў навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі Беларусі, сярод якіх матэрыялы агульнагістарычнага характару, артыкулы пра этнагенез беларусаў, раннебеларускую гісторыю і ВКЛ, беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі, падзеі часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, міжваеннага перыяду, Другой сусветнай вайны, пасляваеннага часу. Выданне друкавала матэрыялы па краязнаўстве[2].

Зноскі

  1. Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 332.
  2. а б Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 333.
  3. А. П. Минич. Историческая публицистика РБ 90-х годов XX века // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: ГрГУ им. Я. Купалы, 2004.
  4. Згадваючы «Мінуўшчыну». Наша Ніва (4 лютага 2005). Праверана 7 мая 2020.
  5. Л. В. Лойка. «Беларуская мінуўшчына» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 414.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]