Беларуская народная партыя сацыялістаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Беларуская народная партыя сацыялістаў БНПС - палітычная партыя праванародніцкага кірунку. Заснавана ў Мінску ў маі 1917 г. У Арганізацыйнае бюро ўваходзілі Я.Ф. Сушынскі (старшыня), А.І. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), С.Я. Плаўнік (З. Бядуля), Ф. Стульба. Выступала за паступовае ажыццяўленне сацыялістычных пераўтварэнняў у грамадстве. У аграрным пытанні падтрымлівала прынцып нацыяналізацыя зямлі і надзяленне ёй беззямельных і малазямельных сялян. Дапускала свабоду прыватнай ініцыятывы ў галіне прамысловасці і гандлю, выказвалася за 8-гадзнны рабочы дзень, ахову жаночай і дзіцячай працы, бясплатнае навучанне ў школах на роднай мове. Выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі і ўтварэнне Беларускай краёвай рады, выбранай на аснове ўсеагульнага, роўнага і палітычнага жыцці Мінска, у рабоце Усебеларускага з’езда. Спробы БНПС пашырыць свой уплыў сярод насельніцтва не мелі поспеху, і неўзабаве яна знікла з палітычнай арэны.

[правіць] Літаратура

  • ЭГБ у 6 т. Т. 1.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады