Беларуская нацыянальная партыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Беларуская нацыянальная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана ў красавіку 1994 г. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асноўныя мэты: нацыянальнае адраджэне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакратычнай дзяржавы. Галоўныя прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нацыянальная ідэя як галоўная дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысціянскай этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навуковага і вытворчага патэнцыялу, максімальнае выкарыстанне ўнутраных прыродных рэсурсаў, выгаднага геапалітычнага становішча Беларусі. Арганізацыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі. У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю
