Беларуская партыя незалежных сацыялістаў
Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС) — палітычная партыя, якая дзейнічала ў 1922—1925 г. на тэрыторыі «Заходняй Беларусі» (паўночна-усходнія зямлі міжваеннай Польшчы).
Утварылася як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (БСДП). Заснавальнік С. А. Рак-Міхайлоўскі. Напачатку БПНС не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з БСДП, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарачага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы. На выбарах у лістападзе 1922 г. Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом у польскі сейм. Пазней да БПНС далучыліся паслы П. П. Валошын, П. В. Мятла, Б. А. Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клуба і 24 чэрвеня 1925 г. утварылі самастойную фракцыю ў сейме — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, а ў канцы 1925 г. разам з камуністамі пачалі ствараць аднайменную масавую арганізацыю. З гэтага часу БПНС злілася з КПЗБ.
[правіць] Літаратура
- ЭГБ у 6 т. Т. 1.